Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 03 Лістапад 2023 14:24

Экалогія - справа кожнага: купалаўцы прынялі ўдзел у гарадской экалагічнай акцыі «Малым рэкам - вялікі клопат» і працоўнай акцыі «За Справу!»

photo 5337057745515435747 yНавучэнцы Гуманітарнага і Ваўкавыскага каледжаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы клапоцяцца аб развіцці экалагічнай культуры насельніцтва.

З 1 лістапада ў Ваўкавыскім каледжы Купалаўскага ўніверсітэта стартавала акцыя «Каледж – тэрыторыя чысціні».

З вялікім энтузіязмам навучэнцы зграбалі лістоту, падмяталі дарожкі і стрыглі кусты. Рабяты папрацавалі на славу і навялі чысціню на тэрыторыі навучальнага корпуса.

31 кастрычніка навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з ГА «БРСМ» прынялі ўдзел у гарадской экалагічнай акцыі «Малым рэкам - вялікі клопат» і працоўнай акцыі «За Справу!».

Актывісты прывялі ў парадак прыбярэжныя зоны, а таксама ачысцілі ад смецця бераг ракі Нёман у наваколлі Новага маста.

Галоўная мэта акцыі - прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці навядзення і падтрымання парадку прыбярэжнай тэрыторыі рэк і вадаёмаў, а таксама развіццё экалагічнай культуры насельніцтва.

Купалаўцы, давайце будзем свядомымі, бо кожны з нас можа адказна падыходзіць да аховы навакольнага асяроддзя.