Канферэнцыя адбылася ў горадзе Харбін, што ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Падзея арганізавана Міністэрствам адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі і Дэпартаментам адукацыі правінцыі Хэйлунцзян. Удзел у ім прыняў першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі.
Падзея прысвечана садзейнічанню развіццю стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і Беларуссю. Кульмінацыяй мерапрыемства стала цырымонія падпісання дамоваў, якая прайшла падчас адкрыцця канферэнцыі. Гэта знамянальная падзея паслужыць умацаванню двухбаковага супрацоўніцтва і будзе садзейнічаць устанаўленню трывалых сяброўскіх адносін.
Да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся намеснік міністра адукацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Сунь Яа, які адзначыў важнасць цеснай узаемасувязі рэальнага сектара эканомікі і акадэмічнай супольнасці. Ён падкрэсліў, што сувязі паміж універсітэтамі і вытворчасцю павінны нарастаць, умацоўвацца, даваць свой плён. Асабліва важна, як адзначыў намеснік міністра, выходзіць на шырэйшае ўзаемадзеянне з універсітэтамі Беларусі і Расіі.
Важнай мэтай канферэнцыі стала прадастаўленне платформы для перагавораў і ўстанаўлення міжнародных кантактаў, накіраваных на ўмацаванне партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем у галіне адукацыі. Купалаўскі ўніверсітэт падпісаў дамову аб супрацоўніцтве з Харбінскім інстытутам «Кембрыдж».
Візіт Аляксандра Карэўскага працягнуўся наведваннем Харбінскага інстытута «Кембрыдж», дзе ён азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай ВНУ, у прыватнасці з навучальнымі базамі і лабараторыямі, а таксама з дзіцячым садам і школай, якія ўваходзяць у структуру інстытута.