Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 24 Кастрычнік 2023 14:22

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у абласным этапе рэспубліканскага «Конкурсу маладзёжных ініцыятыў»

photo 5314548809759575945 yІдэю свайго ўнікальнага праекта можна адправіць да 1 лістапада.

Абласны камітэт ГА «БРСМ» запрашае маладых людзей прыняць удзел у «Конкурсе маладзёжных ініцыятыў».

Конкурс спрыяе ажыццяўленню самых смелых ідэй юнакоў і дзяўчат. Інавацыйныя праекты, якія прайшлі конкурсны адбор, актыўна ўкараняюцца ў вытворчыя і культурныя сферы розных гарадоў Беларусі.

Адбор найлепшых ініцыятыў складаецца з трох этапаў.

У перыяд з 1 лістапада па 1 снежня спецыяльная камісія адбірае самыя цікавыя, незвычайныя ініцыятывы, аўтары якіх прадставяць у далейшым Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім этапе. У сваю чаргу пераможцы рэспубліканскага этапа будуць забяспечаны фінансаваннем для рэалізацыі сваіх праектаў.

Ідэю праекта можна даслаць да 1 лістапада па адрасе: 230003, г. Гродна, вул. Лідская, 1 або на электронную пошту brsmgrodnook@gmail.com.

«Конкурс маладзёжных ініцыятыў» - выдатны старт для асобаснага росту і рэалізацыі свайго сацыяльна-значнага праекта.