На пасяджэнні форуму з прывітальным словам выступіў першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бахановіч. Ён зазначыў, што паспяховае супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана ў галіне адукацыі і навукі закладвае аснову для доўгатэрміновых адносін дзвюх краін.
Цяпер паміж установамі адукацыі Беларусі і Узбекістана падпісана больш за чатырыста прамых дагавораў аб супрацоўніцтве. У рамках дагавораў рэалізуецца шэраг двухбаковых навуковых і адукацыйных праектаў, вядзецца работа па стварэнню сумесных адукацыйных праграм, функцыянуюць сумесныя факультэты.
У рамках форуму было падпісана больш за 20 двухбаковых дагавораў. Купалаўскі ўніверсітэт падпісаў дагаворы аб супрацоўніцтве з Ташкенцкім дзяржаўным транспартным універсітэтам і Ташкенцкім універсітэтам інфармацыйных тэхналогій імя Алі Мухамада аль-Харэзмі.