Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 18 Кастрычнік 2023 13:35

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у конкурсе «Валанцёр года – 2023»

photo 5296448511904173655 yКалі ты актыўны ўдзельнік валанцёрскага руху, гатовы дапамагчы ў любой сітуацыі і прыйсці на дапамогу ў любы час — гэты конкурс дакладна для цябе!

Асноўная задача конкурсу - выяўленне і заахвочванне лідэраў, якія ажыццяўляюць грамадскую і сацыяльна значную дзейнасць, а таксама папулярызацыя і развіццё валанцёрскага руху ў нашай краіне.

Прыняць удзел могуць студэнты, магістранты і навучэнцы каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Конкурс традыцыйна праводзіўся ў тры туры - універсітэцкі, абласны і рэспубліканскі па наступных намінацыях:

«Я - Валанцёр»

«Лепшы валанцёрскі атрад»

«Лепшая валанцёрская група ў сацыяльнай сетцы»

«Лепшы валанцёрскі праект»

Дапускаецца ўдзел адначасова ў некалькіх намінацыях.

Падаць заяўку для ўдзелу ў конкурсе можна да 13 лістапада, для гэтага неабходна запоўніць заяўку і падаць дакументы ў адпаведнасці з Палажэннем. Усе матэрыялы адпраўляць на пошту cvd@grsu.by.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Цэнтр валанцёрскай дзейнасці ўніверсітэта, прафсаюзны камітэт навучэнцаў установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і першасная арганізацыя з правамі раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

Засталіся пытанні? Звяртайся па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 308 або па тэлефоне: (80152) 39-72-09.

Купалавец, ты дакладна ведаеш, што такое быць валанцёрам!