Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Верасень 2023 14:16

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыўся інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня»

IMG 4065На працягу трох дзён каманды з дзевяці ўніверсітэтаў нашай краіны спаборнічалі ў спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах. Кожны змог праявіць свой талент, знайсці новых сяброў і сабраць мора яркіх эмоцый.

Інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня» прайшоў ужо другі раз і быў прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Каманды бралі ўдзел у віктарынах і квэстах, інтэлектуальным трыятлоне, атрымалі ў падарунак вялікі торт ад рэктара, перацягвалі канат, гулялі ў мястэчкі і лапту, праявілі спрыт у камбінаванай эстафеце. Усе хлопцы з задавальненнем уключаліся ў барацьбу і імкнуліся да перамогі! Добраму настрою садзейнічала цудоўнае надвор'е, якое дазволіла правесці ўсе спаборніцтвы па плане.

У завяршальны дзень турніру ўдзельнікі адправіліся на ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню народнага адзінства, дзе ўсклалі кветкі да Вечнага агню, аддаўшы даніну памяці героям, якія змагаліся за нашу будучыню. Удзел у цырымоніі прынялі намеснік пракурора Гродзенскай вобласці Андрэй Скурат і рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

Потым адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця інтэлектуальна-спартыўнага турніру «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня» на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга. Як адзначыў Андрэй Скурат, пракуратура цесна супрацоўнічае з ГрДУ імя Янкі Купалы, таму нельга было абысці бокам такую выдатную падзею.

Спартыўна-інтэлектуальны турнір праходзіць напярэдадні знакавага для Беларусі свята - Дня народнага адзінства. Тут пануе цудоўная атмасфера дружбы! Каманды хоць і спаборнічаюць, але падтрымліваюць адзін аднаго, дэманструючы адзінства, без якога немагчыма дасягнуць поспеху, - падзяліўся Андрэй Скурат.

Ірына Фёдараўна выказала надзею на тое, што інтэлектуальна-спартыўны турнір «Беларусь: Адзінства. Незалежнасць. Будучыня» яшчэ не раз збярэ моладзь на гасціннай гродзенскай зямлі. Рэктар падкрэсліла, што толькі ў Адзінстве - наша сіла.

– Важна яшчэ і тое, што менавіта Купалаўскі ўніверсітэт стаў пляцоўкай для такой выдатнай падзеі. Усяго праз паўгода пасля далучэння заходняй Беларусі да БССР у Гродне адкрылі настаўніцкі інстытут, які стаў першай вышэйшай навучальнай установай на тэрыторыі Заходняй Беларусі, - адзначыла Ірына Кітурка. Таксама рэктар падзякавала ўсім хлопцам за ўдзел і запрасіла далучыцца да турніру ў наступным годзе.

Нягледзячы на атмасферу дружбы, любое спаборніцтва мае на ўвазе наяўнасць пераможцаў, турнір не стаў выключэннем. Трэцяе месца заняў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, другое месца - у каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Пераможцам стаў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна. Віншуем пераможцаў!

Турнір арганізаваны Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.