Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 08 Верасень 2023 14:44

Купалаўцы прынялі ўдзел у гарадскім урачыстым адкрыцці твора манументальна-дэкаратыўнага мастацтва

photo 5465170018590378790 yСамае вялікае пано з'явілася на вуліцы Карла Маркса ў Гродне.

7 верасьня актывісты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі ўдзельнікамі падзеі. У двары на вуліцы Карла Маркса, 11 адкрылі вялізнае гістарычнае пано.

Ідэя праекта належыць Ганароваму грамадзяніну Гродна Анатолю Грышуку. Стваральнік мурала - мастак Уладзімір Качан. За ўзор гістарычнага малюнка ўзялі гравюры старажытных майстроў і дадалі да іх віды горада, сярод якіх Каложская царква, Францішканскі касцёл, Стары замак і іншыя.

На святочным мерапрыемстве прысутнічалі мэр горада Андрэй Хмель, кіраўнікі адміністрацый горада Алег Бялінскі і Ігар Бабыр, начальнікі розных аддзелаў і ўпраўленняў.

Мэр Гродна Андрэй Хмель выказаў упэўненасць, што новая пляцоўка стане месцам прыцягнення гродзенцаў і гасцей горада, а таксама звярнуў увагу, што дворык - выдатнае месца для размяшчэння дыяспар падчас фестывалю нацыянальных культур.

Плошча арт-аб'екта з гістарычнымі сцэнамі склала 440 квадратных метраў. Палатно стала своеасаблівым падарункам Гродна да 895-годдзя горада.