Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 10 Жнівень 2023 16:01

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка наведала інтэрнаты ўніверсітэта

IMG 0198Сёння, 10 жніўня, будаўнічыя работы ў інтэрнатах Купалаўскага ўніверсітэта падыходзяць да канца. Ужо зусім хутка яны зноў прымуць жыхароў.

Ірына Кітурка пагутарыла з прадстаўнікамі будатрадаў, якія працавалі ў будынках інтэрнатаў, рыхтавалі іх да новага навучальнага года, і падзякавала хлопцам за праведзеную працу. Студэнты распавялі Ірыне Фёдараўне пра свае працоўныя будні і падзяліліся ўражаннямі ад «будаўнічага» лета. Таксама рэктар перадала купалаўцам падарункі ў знак удзячнасці за якасную працу.

Студэнты з нашых будатрадаў працуюць на карысць роднага ўніверсітэта. Яны маглі працаваць гэтым летам дзе заўгодна, але выбралі аlma mater, што не можа не радаваць, – адзначыла Ірына Кітурка.

Работы ў інтэрнатах будуць скончаны ўжо ў канцы наступнага тыдня. У хлопцаў застанецца яшчэ трохі часу на адпачынак, а затым пачнуцца не менш яркія навучальныя будні!

Праца ў будатрадзе дала магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі і пашырыць свой круг зносін. Таксама хацелася б адзначыць, што дзякуючы добрым настаўнікам, мы здабылі карысныя навыкі, якія нам дакладна спатрэбяцца па жыцці, – адзначыла студэнтка юрыдычнага факультэта Алена Маскаленка, якая займалася добраўпарадкаваннем інтэрната №2 па адрасе Даватара, 27.

Як і навошта летам працаваць у будатрадах залежыць ад мэтаў і патрэбаў кожнага чалавека. Аднак, у цэлым, праца ў будатрадах мае мноства пераваг.

У першую чаргу праца ў будатрадзе дае магчымасць зарабіць грошы. Дадзеная праца патрабуе фізічнай актыўнасці, што карысна для здароўя, - падзяліўся студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Нікалаёнак, які працаваў у інтэрнаце №3 па адрасе БЛК, 3.

Камандзір будатрада Ксенія Пецурышына распавяла пра тое, як яны з хлопцамі займаліся добраўпарадкаваннем Інтэрната №4, які размяшчаецца па адрасе Пралетарская, 16.

Мы дапамагалі рамантаваць інтэрнат-робім яго больш камфортным для жыцця. Гэта вялікі ўклад у агульную справу. Добраўпарадкаваныя інтэрнаты забяспечваюць камфортныя і бяспечныя ўмовы для студэнтаў, што спрыяе больш эфектыўнаму навучанню і павышэнню паспяховасці, − адзначыла Ксенія.

Дзякуючы сумеснай эфектыўнай працы купалаўцы атрымліваюць каштоўны практычны вопыт, а таксама ўпэўненасць у сваіх сілах.