Дар'я скончыла навучанне па спецыяльнасці "Дашкольная адукацыя" і за гады навучання ў Гуманітарным каледжы ГрДУ імя Янкі Купалы дзяўчына зразумела, што педагогіка - гэта сфера, у якой яна хоча развівацца. Для паступлення абітурыентка разглядала розныя варыянты, але сэрца выбрала Купалаўскі ўніверсітэт.
- Стаць 1000-м абітурыентам вельмі прыемна і хвалююча! Я часта бачыла навіны, у якіх расказвалі пра першых, пяцісотых, тысячных абітурыентаў. І думала, што гэта вельмі здорава! І вось сёння гэты поспех прыйшоў да мяне, - падзялілася Дар'я.
Павіншаваць 1000-га абітурыента прышылі рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка і старшыня абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў, старшыня камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка.
- Шчыра жадаю вам, абітурыенты, рэалізаваць сябе ў прафесіі, якую вы выбралі! Як старшыня абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў з упэўненасцю магу сказаць, што ўсім абітурыентам былі дадзены роўныя ўмовы з захаваннем усіх неабходных мер. Але і вам, у сваю чаргу, таксама трэба прыкладаць намаганні. Будзьце дапытлівымі і мэтанакіраванымі, адважвайцеся і сумленна працуеце, - звярнуўся Анатоль Дарожка да абітурыентаў.
Прыёмная кампанія працягваецца. За ўсімі падрабязнасцямі сачыце не толькі на сайце, але і ў нашых сацсетках. Дарэчы, Анатоль Дарожка запісаў для абітурыентаў відэазварот, яго можна паглядзець ТУТ.
Тысячным абітурыентам Купалаўскага ўніверсітэта стала выпускніца Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Дар'я Сергіт. Дзяўчына прыйшла падаваць дакументы ў трэці дзень прыёмнай кампаніі на педагагічны факультэт.





