Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 13 Ліпень 2023 09:50

Байцы студэнцкіх атрадаў да працоўнага лета гатовы!

photo1689157732Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы актыўна падтрымлівае і развівае студатрадаўскі рух. Штогод нашыя студэнты працуюць у розных арганізацыях не толькі на Гарадзеншчыне і ў Беларусі, але і за мяжой. У Трэцім працоўным семестры - 2023 у Купалаўскім універсітэце працуюць будаўнічыя, педагагічныя, сэрвісныя, вытворчыя і сельскагаспадарчыя студэнцкія атрады.

Дарэчы, за больш за 60 гадоў Беларускія студэнцкія атрады аб'ядналі каля 700 тысяч чалавек па ўсёй краіне. За гэты час змянілася не адно пакаленне студэнтаў, аднак нязменным засталося галоўнае: байцы студэнцкіх атрадаў там, дзе заўсёды пануе атмасфера сяброўства і згуртаванасці.

Асабліва ярка і творча працоўнае лета праходзіць у педагагічных атрадах. У іх складзе ў дзіцячых лагерах ужо працуюць больш за 220 студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Дзеці задзейнічаны ў рабоце з адпачывальнікамі дзіцячых аздараўленчых лагераў "Юнацтва", "Сузор'е", "Дружба", "Купалінка", "Зорка Юбілейная", "Навука", "Азёры", а таксама "Арляня" і "Марская хваля" ў Расійскай Федэрацыі. Федэрацыі. Студэнцкія атрады Купалаўскага ўніверсітэта працуюць у дзіцячых лагерах на працягу ўсяго лета. Акуніцеся і вы ў гэтую цудоўную атмасферу пры дапамозе фатаграфій!