Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Май 2023 11:17

Купалаўцы далучыліся да святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

IMG 6451Па ўсёй Гродзеншчыне роўна ў 11.00 ва ўрачыстай абстаноўцы быў узняты флаг краіны і выкананы дзяржаўны гімн. Акцыя сёлета прайшла пад дэвізам "Сімвалы незалежнасці, міру і стварэння".

Галоўнай пляцоўкай урачыстасці ў Гродне стала Плошча Леніна. Падобныя цырымоніі ў Гродне прайшлі ля Кургана Славы, мемарыяльнага комплексу воінам-пагранічнікам, на пляцоўках устаноў адукацыі Гродна.