Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 12 Май 2023 17:15

У Купалаўскім універсітэце адбыўся трэнінг для валанцёраў II Гульняў краін СНД

IMG 6181II Гульні краін СНД пройдуць у Беларусі з 3 па 15 жніўня 2023 года. Канцэпцыя Гульняў прадугледжвае правядзенне спартыўных мерапрыемстваў ва ўсіх абласцях краіны, што дасць магчымасць паказаць удзельнікам і гасцям сучасную спартыўную інфраструктуру сталіцы і рэгіёнаў, а таксама прадэманстраваць турыстычны патэнцыял Беларусі.

Традыцыйна ў такіх буйных мерапрыемствах бяруць удзел валанцёры. І напярэдадні Гульняў для іх праводзяць спецыяльныя трэнінгі. У ГрДУ імя Янкі Купалы чатыры дзясяткі чалавек захацелі далучыцца да гульняў у якасці валанцёраў. Трэнінг дазволіў ім пазнаёміцца паміж сабой і з агульнай інфармацыяй аб Гульнях. Рабятам расказалі аб месцах, якія задзейнічаны ў спартыўнай падзеі, аб'ектах работы. Таксама гаворка ішла аб кодэксе валанцёра.

Як адзначылі ў Цэнтры валанцёрскай дзейнасці, падзейнае валанцёрства - папулярны кірунак дзейнасці. Студэнты ўдзельнічаюць у буйных мерапрыемствах - фестывалях, форумах, праектах розных узроўняў. Дзеці забяспечваюць суправаджэнне падзей міжнароднага, рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.

Так, купалаўцы выдатна сябе паказалі падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў. Сярод валанцёраў былі 285 студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Яны працавалі ў самых розных кірунках і кропках, напрыклад, частка рабят «валанцёрыла» перакладчыкамі на беларуска-польскай мяжы ў лагістычным цэнтры «Брузгі».

Купалаўцы суправаджаюць грамадзянска-патрыятычны марафон "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!", гісторыка-асветніцкі праект "Цягнік Перамогі", рэспубліканскае комплекснае спартыўна-масавае мерапрыемства "Усе разам" і многія іншыя мерапрыемствы.

Упэўнены, што іх дапамога ў правядзенні II Гульняў краін СНД будзе на высокім узроўні, пажадаем ім удачы!