Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 04 Май 2023 08:47

Купалаўцы прынялі ўдзел у VIII Міжнародным фестывалі валанцёрскіх каманд

5Студэнты валанцёрскага атрада «Мы разам» філалагічнага факультэта Маргарыта Сербіна, Аляксандра Салей, Дар'я Новікава разам з кіраўніком атрада старшым выкладчыкам кафедры англійскай філалогіі Вольгай Будэніс прынялі ўдзел у VIII Міжнародным фестывалі валанцёрскіх каманд «Наш выбар – здаровы лад жыцця!» у Палескім дзяржаўным універсітэце.

Мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца прапаганда і развіццё валанцёрскага руху, павышэнне сацыяльнай актыўнасці моладзі, а таксама аб'яднанне намаганняў, накіраваных на садзейнічанне фарміравання здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі.

На працягу двух дзён валанцёры наведалі трэнінгі і майстар-класы, падчас якіх пазнаёміліся з рознымі методыкамі працы з асаблівымі дзецьмі, вывучылі спецыфіку такой дзейнасці, разгледзелі магчымыя складанасці і спосабы іх пераадолення. Значная ўвага таксама была ўдзелена прапагандзе здаровага ладу жыцця. Удзельнікі фестывалю прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, абмеркавалі важную ролю здаровага харчавання і фізічнай актыўнасці асобы.

Сербіна Маргарыта, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці» Рамана-германская філалогія":

- Такія мерапрыемствы вельмі важныя для студэнтаў-валанцёраў. У нас ёсць магчымасць пасябраваць з аднадумцамі з іншых ВНУ, падзяліцца з імі сваім вопытам валанцёрскай працы, даведацца, як дадзены кірунак пазанавучальнай дзейнасці развіваецца ў сценах іх установы адукацыі. Больш за тое, удзельнікі фестывалю атрымліваюць неабходныя для самаразвіцця веды.