Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 02 Май 2023 12:01

Купалаўскі ўніверсітэт падпісаў дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве з Інстытутам сацыяльных і палітычных навук Рэспублікі Узбекістан

IMG 1318 4Падпісанне дагавора аб міжнародным супрацоўніцтве адбылося падчас анлайн-сустрэчы. Дагавор быў падпісаны рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірынай Кітурка і рэктарам Інстытута сацыяльных і палітычных навук Рэспублікі Узбекістан Махмудавым Умідам Бехзадовічам.

У час сустрэчы бакі прэзентавалі патэнцыял навучальных устаноў і магчымыя вектары супрацоўніцтва і перспектыўныя напрамкі міжуніверсітэцкага ўзаемадзеяння. Вынікам стала падпісанне двухбаковай дамовы.

Падпісаны дагавор рэгламентуе супрацоўніцтва бакоў у сферы адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама ў сферы выкарыстання перадавога вопыту і ўкаранення навуковых распрацовак у навучальны працэс, устанаўленне акадэмічных, навуковых і культурных сувязей, развіццё навуковага патэнцыялу і забеспячэнне высокай якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў на аснове прынцыпаў роўнасці, узаемнай выгады, узаемаразумення, павагі і даверу.

Дагавор прадугледжвае развіццё і ўмацаванне навукова-даследчых і адукацыйных узаемаадносін, запланавана правядзенне сумесных сустрэч, канферэнцый, кансультацый і семінараў.