Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 29 Красавік 2023 10:48

У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі тэатралізаванага конкурсу ваенна-патрыятычных песень і вершаў «Вялікай Перамозе прысвячаецца...»

IMG 049528 красавіка на сцэне Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся тэатралізаваны конкурс ваенна-патрыятычных песень і вершаў «Вялікай перамозе прысвячаецца...», які праходзіў у рамках праекта «Дарогамі перамогі».

Конкурс праводзіўся па трох намінацыях: эстрадны вакал (індывідуальныя выканаўцы), эстрадны вакал (ансамблі) і сцэнічнае слова. Удзельнікі выканалі адзін твор ваеннай тэматыкі аб гераічных старонках гісторыі, героях і падзеях Вялікай Айчыннай вайны, Вялікай Перамогі ў выглядзе вакальнага нумара і прачытання верша.

Па выніках конкурсных іспытаў пераможцам у намінацыі «Эстрадны вакал (індывідуальныя выканаўцы)» стала Вікторыя Камека, навучэнка Гуманітарнага каледжа. Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджаны студэнт юрыдычнага факультэта Ягор Шушкевіч. Уладальнікамі дыпломаў ІІІ ступені сталі студэнтка факультэта псіхалогіі Дар'я Ганчарук і студэнтка юрыдычнага факультэта Дар'я Слабодчыкава.

Абсалютным пераможцам у намінацыі «Эстрадны вакал (ансамблі)» стаў творчы калектыў факультэта мастацтваў і дызайну.

У намінацыі «Сцэнічнае слова» дыпломам І ступені былі ўзнагароджаны творчы калектыў Гуманітарнага каледжа і Дамініка Стэфановіч, навучэнка каледжа. Дыплом ІІ ступені падзялілі паміж сабой студэнткі юрыдычнага факультэта Аліна Тарасава і Паліна Хаменка. Навучэнцы Тэхналагічнага каледжа Сяргей Ясько і Анастасія Макарэвіч узнагароджаны дыпломам III ступені.

Спецыяльнай намінацыяй ад журы за аўтарскі верш быў адзначаны студэнт педагагічнага факультэта Мікіта Хмяльніцкі.

Дзякуем канкурсантам за іх цікавыя выступленні. Жадаем поспехаў у творчасці!