Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 19 Красавік 2023 09:01

Навучэнцы Гуманітарнага каледжа далучыліся да акцыі Беларускага Чырвонага Крыжа "Пачні дапамагаць вясной"

photo 2023 04 17 08 39 07Навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Вікторыя Санукевіч і Юлія Форыс прынялі ўдзел у акцыі ад Чырвонага Крыжа "Пачні дапамагаць вясной".

 

Мэтай акцыі з'яўляецца аказанне дапамогі адзінокім і пажылым людзям, якія самотна пражываюць, і людзям з інваліднасцю. Навучэнцы каледжа дапамагалі ў зборы харчовых і гігіенічных набораў для наступнай перадачы людзям, якія жывуць у нястачы.

Гэта акцыя штогод праводзіцца Чырвоным Крыжом. Дапамога выяўляецца не толькі ў зборы харчовых і гігіенічных набораў. Валанцёры дапамагаюць рабіць уборку ў дамах, мыць вокны пасля зімы, наводзіць парадак на прыдамавой тэрыторыі і прысядзібных участках, падрыхтоўваючы іх да новага сезона.