Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 14 Красавік 2023 14:04

У ГрДУ імя Янкі Купалы падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве з Інстытутам усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук

ranДагавор і праграма супрацоўніцтва былі падпісаны ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Змена парадыгмаў у гістарычнай навуцы: новыя выклікі, тэарэтычныя пошукі, даследчыя практыкі". У канферэнцыі бяруць удзел 110 даследчыкаў, якія прадстаўляюць навуковыя ўстановы і ВНУ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі навуковай падзеі з'яўляюцца факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і Інстытут усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук.

 

Канферэнцыя праходзіць з 12 па 14 красавіка, адкрылася яна пленарным пасяджэннем, удзельнікамі якога сталі вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН Вольга Вараб'ёва, загадчык аддзела міжнароднага навуковага супрацоўніцтва Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН Віктар Ішчанка, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, імя Янкі Купалы Ірына Кіутрка і іншыя вучоныя. У рэжыме анлайн да канферэнцыі далучыўся дырэктар Інстытута ўсеагульнай гісторыі РАН Міхаіл Ліпкін.

Вітаючы ўдзельнікаў канферэнцыі, Ірына Кітурка адзначыла, што навуковая падзея стала вынікам плённага супрацоўніцтва з Інстытутам усеагульнай гісторыі Расійскай Акадэміі навук. І сёння адносіны бакоў былі змацаваны афіцыйна - дагаворам і праграмай супрацоўніцтва паміж Інстытутам усеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

– Дадзеная падзея беспрэцэдэнтная: ніводзін універсітэт у нашай краіне не мае падобнай дамовы аб супрацоўніцтве. Натуральна, нашая сумесная праца выяўляецца не толькі ў правядзенні дадзенай канферэнцыі. І цяпер наша шматгадовая сяброўства змацавана афіцыйна, што спрыяе яшчэ больш актыўнай сумеснай працы па самых розных кірунках, - адзначыла рэктар.

На пленарным пасяджэнні вучоныя абмяркоўвалі актуальныя для сучаснасці тэмы. Гэта парадыгмы вывучэння мінулага і іх актуалізацыі, і рэ-актуалізацыі, гісторыя ў прасторы міждысцыплінарнага ўзаемадзеяння, гістарыяграфія і яе гісторыя ў сітуацыі змены парадыгмаў. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі гісторыю, тэорыю і метады крыніцазнаўства, суадносіны гісторыі і гістарычнай палітыкі і іншыя тэмы.

Наперадзе ва ўдзельнікаў канферэнцыі насычаныя абмеркаваннямі дні. Адбудуцца секцыйныя пасяджэнні, а таксама майстар-клас "Візуалізацыя культурнай спадчыны Беларусі".