Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Красавік 2023 10:12

Стартуе галасаванне за прыз сімпатый гледачоў V Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу «МЕДЫЯСФЕРА-2023»

mediasfera23У аўторак, 11 красавіка, у тэлеграм-канале студэнцкага медыяцэнтра стартуе галасаванне за прыз сімпатый гледачоў V Рэспубліканскага маладзёжнага фестывалю-конкурсу "МЕДЫЯСФЕРА-2023", які будзе разыграны сярод фіналістаў фестывалю.

 

З больш чым 300 работ, пададзеных на конкурс удзельнікамі ў катэгорыях Профі (студэнты ВНУ) і Юніёры (навучэнцы каледжаў і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі), у фінал журы адабрала 65 медыяпраектаў у 5 намінацыях: "Друкаваныя СМІ", "Электронныя СМІ (ТБ)», «Фотапраект», «Інтэрнэт-праект», «Камунікацыйны праект». Гэтыя працы і будуць змагацца за Прыз сімпатый гледачоў у сетцы Інтэрнэт.

Галасаванне працягнецца з 11 па 12 красавіка ў Telegram-канале "Студэнцкага медыяцэнтра". З ліку работ, якія прайшлі ў фінал, аўдыторыя вызначыць 2 пераможцаў - у катэгорыі Профі і Юніёры. Фестывальныя мерапрыемствы і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца 13-14 красавіка 2023 г. у Купалаўскім універсітэце.

Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс "МЕДЫЯСФЕРА-2023" праводзіць ГрДУ імя Янкі Купалы пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Фестываль праводзіцца ў год, аб'яўлены Годам міру і стварэння. Тэма фестывальных работ удзельнікаў: "Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі…".