Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 07 Красавік 2023 11:02

Купалаўцы падарылі шпакоўні выхаванцам дзіцячага сада №18 горада Гродна

photo 2023 04 06 13 32 48 2Купалаўцы падарылі шпакоўні, зробленыя студэнтамі ў рамках універсітэцкага этапу марафону “Разам за моцную і квітнеючую Беларусь!"

У госці да дзяцей прыйшлі старшыня прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў Марта Калеснік, сакратар ВА/РК ГА «БРСМ» Вадзім Гунько і актыў арганізацый.

Рабяты былі вельмі радыя гасцям, якія прыйшлі да іх з падарункамі. Маляняты самі распавялі, для чаго патрэбныя шпакоўні, і з задавальненнем пагаварылі з купалаўцамі аб важнасці беражлівых адносін да прыроды.

Выказваем вялікую падзяку дзіцячаму саду за прадстаўленую магчымасць сустрэчы.