Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 06 Красавік 2023 12:21

Пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаваны экзамен!

centr ekzУ пункце правядзення цэнтралізаванага экзамена Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 1405 выпускнікоў устаноў адукацыі Кастрычніцкага раёна горада Гродна будуць здаваць цэнтралізаваныя іспыты па рускай ці беларускай мове і яшчэ аднаму вучэбнаму прадмету па выбары за курс агульнай сярэдняй адукацыі.

 

У тэрмін з 1 па 20 красавіка спецыялісты Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафарыентацыі моладзі факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі сумесна з камісіямі, створанымі ў школах і гімназіях, будуць на падставе заяў навучэнцаў фарміраваць базу ўдзельнікаў экзамену.

Аформленыя пропускі для праходжання экзамену, а пазней і сертыфікаты, навучэнцы атрымаюць у сваіх установах адукацыі. Вынікі будуць залічаны як вынік выпускнога экзамену за курс агульнай сярэдняй адукацыі, так і пры паступленні ва ўстановы вышэйшай адукацыі. Калі для паступлення ва ўніверсітэт спатрэбіцца вынік яшчэ аднаго экзамену, то яго можна здаць у форме цэнтралізаванага тэсціравання.

Аформленыя пропускі з пячаткай пункта ЦЭ педагогі выдадуць вучням у школах і гімназіях. Канчаткова вызначыцца з прадметамі, якія будуць здаваць, удзельнікі мусяць да 20 красавіка. Уносіць змены пазней ужо нельга. Па факце рэгістрацыі ў РІКВ будуць сфарміраваны камплекты экзаменацыйных матэрыялаў па ўсіх прадметах, якія напярэдадні ЦЭ фельд'егерскай сувяззю даставяць у пункты правядзення. Цэнтралізаваныя экзамены пройдуць 14 і 21 мая.