Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Сакавік 2023 10:38

Купалаўцы сталі прызёрамі міжнароднага турніру па валейболе, прысвечаным 40-годдзю вышэйшай школы фізічнай культуры і спорту БФУ імя І. Канта

Турнір прайшоў з 27 па 29 сакавіка на базе Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта. Наша каманда заняла трэцяе месца. Лепшым гульцом турніру прызнана студэнтка 2 курса факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ульяна Абрамовіч. Віншуем нашых спартсменак з удалым выступленнем!

Дарэчы, Купалаўскі ўніверсітэт мае шматгадовую паспяховую гісторыю супрацоўніцтва з БФУ імя Імануіла Канта ў навуковай, адукацыйнай, культурнай, спартыўнай сферах. Напрыклад, каманда Балтыйскага Федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта прымае ўдзел у Міжнародным турніры па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы з 2016 года.