Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Сакавік 2023 12:18

Студэнты Купалаўскага ўніверсітэта прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі для камандзіраў і камісараў

photo 2023 03 25 13 04 10З 20 па 24 сакавіка на базе Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы камандзіры і камісары педагагічных атрадаў асвоілі практычныя і тэарэтычныя навыкі "Школы важацкага майстэрства" па тэме "Школа камандзіра, камісара".

На працягу 5 дзён студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта чакала насычаная праграма. Для слухачоў курсаў былі арганізаваны як педагагічныя інтэнсівы, так і гульнявыя трэнінгі, майстар-класы і экскурсіі.

Падчас тыднёвага навучання камандзіры і камісары змаглі ўзяць удзел у інтэлектуальным квізе, які прайшоў на базе Інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі.

Акрамя таго, камандныя склады педагагічных атрадаў Купалаўскага ўніверсітэта наведалі музей Рэспубліканскага дома моладзі "Гісторыя Беларускіх студэнцкіх атрадаў", дзе даведаліся, як правільна афармляць дакументацыю студэнцкага атрада для ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе "Працоўны семестр".

Пасля завяршэння курсаў усе слухачы атрымалі сертыфікаты і бясцэнны вопыт, які змогуць перадаць байцам сваіх студэнцкіх педагагічных атрадаў.