Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Сакавік 2023 10:27

Конкурс прамоўніцкага майстэрства «Лагасфера – 2023» прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

logosfera23 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў конкурс аратарскага майстэрства "Лагасфера - 2023", арганізаваны кафедрай журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Удзельнікамі спаборніцтва выступоўцаў сталі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, педагагічнага і юрыдычнага факультэтаў універсітэта. Сёлета конкурс праходзіў пад дэвізам "Хіба ж ёсць у свеце шчасце лепшае, як пад небам Бацькаўшчыны жыць?" і быў прымеркаваны да Года міру і стварэння, а таксама 15-годдзя кафедры журналістыкі.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня журы, дацэнт кафедры журналістыкі Ірына Піваварчык. Адкрываючы мерапрыемства, яна адзначыла, што конкурс аратарскага майстэрства праводзіцца на факультэце штогод і стаў добрай традыцыяй. Старшыня журы пажадала развіваць уменне слухаць і чуць іншага чалавека, адстойваць ісціну ў спрэчцы, праяўляць павагу да суразмоўцы.

Аратарскія здольнасці ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала кампетэнтнае журы ў складзе выкладчыкаў юрыдычнага і педагагічнага факультэтаў, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, галоўнага спецыяліста аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта Святланы Калугінай, студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта. Журы адзначылі высокую падрыхтоўку ўдзельнікаў да конкурсу, уменне трымацца перад аўдыторыяй, артыстызм, выкананне паэтычных тэкстаў і ўрыўкаў з празаічных твораў беларускіх і рускіх класікаў.

Па традыцыі конкурс праводзіўся ў тры этапы. На этапе пад назвай «Самапрэзентацыя» кожны ўдзельнік прадстаўляўся і прапаноўваў на суд журы свой рытарычны маналог. На другім этапе хлопцам неабходна было выкласці і аргументаваць сваё меркаванне па праблемных пытаннях у рамках выбранай тэмы. Трэці этап уключаў выканальніцкі конкурс "Зямлі вялікай галасы", дзе канкурсанты чыталі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа на ваенную тэматыку.

Пераможцам "Лагасферы - 2023" і ўладальнікам дыплома I ступені стаў студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Скепко Ягор. Дыпломы ІІ ступені ўручылі студэнту факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Шваюку Івану і студэнтцы педагагічнага факультэта Целеш Ангеліне. Трэцяе месца журы прысудзіла Стэфановіч Анжаліцы, студэнтцы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Міхаілаўскаму Цімацею, студэнту юрыдычнага факультэта, і Воранавай Марыі, студэнтцы педагагічнага факультэта.

Таксама былі вызначаны пераможцы ў намінацыях.

Віншуем пераможцаў конкурсу і жадаем далейшых поспехаў!