Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 20 Сакавік 2023 13:12

Купалаўцы ў ліку пераможцаў расійска-беларускага форуму студэнцкіх СМІ "Індустрыя медыя"

photo 2023 03 19 17 35 32З 17 па 19 сакавіка на базе Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў расійска-беларускім форуме студэнцкіх СМІ «Індустрыя медыя». Студэнты-купалаўцы прадставілі праект “Telegram-канал “StudMediaGRSU”.

 

Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўляла каманда, якая складаецца з прадстаўнікоў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ксеніі Салей, студэнткі 3 курса спецыяльнасці «Журналістыка», Арсенія Сідаркевіча, студэнта 4 курса спецыяльнасці «Гісторыя (па накірунках)», Максіма Нядзвецкага, студэнта 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка» , Адрыяны Сільвановіч, студэнткі 2 курса спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» і Паліны Тарымы, студэнткі 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка». Каманду ўзначаліла начальнік аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Іна Астроўская.

На працягу трох дзён хлопцы бралі ўдзел у комплексе мерапрыемстваў, падрыхтаваных арганізатарамі Расійска-беларускага форуму студэнцкіх СМІ "Індустрыя медыя". Студэнты праводзілі прэс-канферэнцыю, бралі інтэрв'ю ў намесніка Міністра навукі і адукацыі Расійскай Федэрацыі, стваралі аўтарскія публікацыі і шмат іншага. Асноўная задача, якая стаяла перад рабятамі падчас форуму, - падрыхтоўка аўтарскага праекта, прысвечанага студэнцкім медыя ў сваім універсітэце.

Студэнты-купалаўцы прадставілі праект «Telegram-канал «StudMediaGRSU», дзе публікуюцца навіны Купалаўскага ўніверсітэта, хітрасці прафесіі медыйшчыка і іншыя карысныя парады.

Ключавым момантам форума стала прэзентацыя праекту. Перад медыяэкспертамі Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі стаяла задача выявіць шасцёрку найлепшых праектаў расійска-беларускага форуму. Праект студэнтаў-купалаўцаў увайшоў у ТОП-6 лепшых распрацовак сярод 20 каманд Расіі і Беларусі студэнцкага форуму СМІ "Індустрыя медыя".

Віншуем удзельнікаў і жадаем далейшых поспехаў!

 

photo 2023 03 19 17 35 30