Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Сакавік 2023 16:45

Купалаўцы правялі дабрачыннае мерапрыемства "З вясновым настроем"

photo 2023 03 16 16 23 30 2Купалаўцы наведалі жанчын у папраўчай установе адкрытага тыпу № 25 упраўлення ДВП МУС па Гродзенскай вобласці.

 

Канцэртную праграму падрыхтавалі студэнты купалаўскага ўніверсітэта, валанцёры пяршоўкі ГА «Беларускі саюз жанчын» ГрДУ імя Янкі Купалы. Купалаўцы стварылі святочны настрой жанчынам, чыталі вершы і спявалі песні пра маці, родную краіну.

Творчым атрымаўся майстар-клас па ўпрыгожванні пернікаў, які правялі члены Беларускага саюза жанчын, студэнты факультэта эканомікі і кіравання. Да ўдзелу былі запрошаны жанчыны, якія праявілі творчасць пры ўпрыгожванні пернікаў для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства.

У канцы праграмы ўсім жанчынам купалаўцы падарылі салодкі пачастунак і сувенірныя кветкі, якія былі зроблены членамі ГА «БСЖ».

Старшыня ВА ГрДУ імя Янкі Купалы ГА "БСЖ" Марына Карпіцкая адзначыла, што гэта ўжо не першае мерапрыемства ў гэтай установе. Галоўным вынікам такіх сустрэч з'яўляецца не толькі фарміраванне станоўчых святочных эмоцый, але і змяненне свядомасці ў асуджаных жанчын у рамках прававой культуры, інстытута сям'і і мацярынства.

- Такія акцыі даюць магчымасць асуджаным жанчынам задумацца аб здзейсненых памылках, зрабіць пэўныя высновы, і наша задача дапамагчы ім хутчэй адаптавацца да нармальнага жыцця, вярнуць сабе права звання мамай, знайсці працу, - адзначае Марына Карпіцкая. - Нам, як арганізатарам, важным бачыцца той факт, што многія жанчыны пасля такіх сустрэч звяртаюцца ў адпаведныя органы па аднаўленні іх у бацькоўскіх правах.

У рамках работы пярвічнай арганізацыі ГрДУ імя Янкі Купалы ГА «БСЖ» плануецца рэалізацыя комплекснага праекта, які спалучае сацыяльную, прававую, прадпрымальніцкую накіраванасць, у які будуць уцягнуты выкладчыкі і студэнты некалькіх факультэтаў, што будзе садзейнічаць сацыялізацыі і выпраўленню асуджаных жанчын.