Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 22 Люты 2023 09:47

Фотафакт: Купалаўцы прынялі ўдзел у святочнай акцыі і адправілі паштоўкі любімаму ўніверсітэту

IMG 3323 2Набліжаецца самае яркае і доўгачаканае свята – Дзень нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта! Напярэдадні гэтай незабыўнай падзеі ўсе ахвочыя змаглі прыняць удзел у святочнай акцыі «Віншавальная паштоўка «Мой ГрДУ».

Акцыя была арганізавана трыма грамадскімі арганізацыямі ўніверсітэта: прафкамам студэнтаў, студэнцкім саветам універсітэта і БРСМ!

У межах акцыі юнакі і дзяўчаты выступілі перад Купалаўцамі з творчымі нумарамі, а адметнасцю мерапрыемства стаў дэбют гурта барабаншчыц! Усіх гледачоў і гасцей рабяты пачаставалі невялікімі шакаладкамі і падарылі віншавальныя паштоўкі. Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы!