Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 15 Люты 2023 15:07

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе акцыя "Выбіраем студэнцкія атрады"

IMG 20230215 085901 031Моладзевы праект "Выбіраем студатрад" стартуе 24 лютага.

Як паведаміў кіраўнік Штаба працоўных спраў ГрДУ імя Янкі Купалы Ягор Галімаў, мэта акцыі - праінфармаваць студэнтаў аб магчымасцях працаўладкавання ў перыяд трэцяга працоўнага семестра. Студэнцкі атрад - гэта не толькі спосаб заробку ў летні перыяд, але і магчымасць набыць новых сяброў. Штогод у складзе студэнцкіх атрадаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы працуе каля 700 студэнтаў.

Акцыя "Выбіраем студатрад" стартуе 24 лютага ў 12:30 у холе галоўнага корпуса па адрасе Ажэшкі, 22. Перад юнакамі выступяць байцы студатрадаў, за плячыма якіх не адна цаліна. Яны раскажуць, дзе працавалі мінулым летам, падзеляцца сваімі ўражаннямі і эмоцыямі, а таксама правядуць прыемны розыгрыш для патэнцыйных байцоў студэнцкіх атрадаў.

- На працягу трох гадоў байцы студэнцкага вытворчага атрада "Купалаўцы" імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Іванавіча Абрамчука працуюць на ЗАТ "Атлант". У гэтым годзе Штаб працоўных спраў плануе сфарміраваць атрад для студэнцкага вытворчага працоўнага праекта на ААТ "МАЗ", - распавёў Вадзім Гунько, сакратар ВА/РК ГА "БРСМ" ГрДУ імя Янкі Купалы.

Несумненна, праца ў студэнцкім атрадзе - гэта карыснае і цікавае баўленне часу, якое дае магчымасць пашырыць кола сяброў і аднадумцаў.