Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 03 Люты 2023 15:58

У ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе конкурс праектных ідэй "Мой універсітэт"

111Конкурс пройдзе з 6 па 20 лютага, яго арганізатарамі з'яўляецца аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю і Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, навучэнцы каледжаў, выкладчыкі і іншыя работнікі ўніверсітэта.

Мэта конкурсу – стварэнне ўмоў для самарэалізацыі навучэнцаў і работнікаў, фарміраванне і прымнажэнне традыцый, выхаванне пачуцця гонару за ўніверсітэт, выяўленне таленавітай моладзі, стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу, падтрымка лепшых праектных ідэй, накіраваных на вырашэнне праблем у сферы адукацыі, культуры, мастацтва, грамадскага жыцця, экалогіі.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 17 лютага запоўніць форму заяўкі і адправіць файл з конкурснай працай па электроннай пошце csi@grsu.by ці ў тэлеграм.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні выхаваўчай работы з моладдзю (вул. Ажэшкі, 22, каб. 308, тэл.: 39 72 09, e-mail: csi@grsu.by).

Кантактная асоба - Наталля Гузевіч, спецыяліст аддзела падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРсМ.

Больш падрабязна з умовамі конкурсу можна пазнаёміцца ў ПАЛАЖЭННІ.