Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 06 Студзень 2023 08:36

Купалавец прайшоў стажыроўку ў МДУ імя М.У. Ламаносава

stajirovka v lomonosovaМагістрант 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі Аляксей Саўко з 28 лістапада па 25 снежня 2022 года праходзіў навуковую стажыроўку ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце імя М.У. Ламаносава.

Стажыроўка прайшла на базе лабараторыі біяэнергетыкі клеткі НДІ Фізіка-хімічнай біялогіі імя А.М. Белазерскага. Былі асвоены метады працы з клеткавымі культурамі, атрыманы досвед працы на праточным цытафлуарыметры і флуарэсцэнтным мікраскопе, вывучаны эфект доксорубіціна на кардыяміяцыты.