Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Снежань 2022 10:02

Супрацоўнік ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у выязным пасяджэнні Маладзёжнага савета Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі

photo 2022 12 01 13 53 0429-30 лістапада на базе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адбылося пашыранае пасяджэнне Маладзёжнага савета Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

 

Удзел у мерапрыемстве прынялі члены Маладзёжнага савета і старшыні прафкамаў студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з усёй рэспублікі. Сярод іх была старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марта Калеснік.

З прывітальным словам да сяброў Маладзёжнага савета звярнуліся намеснік старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Валянціна Ільіна і старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Прафсаюза Мікалай Філіпцоў. Старшыня прафкама студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Сяргей Азяўчыкаў падзяліўся вопытам работы ў напрамку сацыяльнага партнёрства і матывацыі прафсаюзнага членства ў першаснай арганізацыі.

Адбыліся выбары старшыні Маладзёжнага савета - аднагалосна была падтрымана кандыдатура галоўнага спецыяліста Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Кацярыны Каўзовіч. Праца з моладдзю - адна з прыярытэтных задач Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

У праграме было не толькі пасяджэнне, але і навучальны семінар, псіхалагічны трэнінг і пазнавальная экскурсія.