Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 01 Лістапад 2022 14:32

У Купалаўскім універсітэце падвялі вынікі конкурсу сацыяльных маладзёжных праектаў

IMG 4995 15aed5b589На конкурс былі прадстаўлены праекты рознай сацыяльнай накіраванасці. Пераможцы будуць узнагароджаны на савеце па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце і ўдастоены грашовых прэмій. Акрамя гэтага, усім, хто прадставіў свой праект на конкурс, будуць уручаны дыпломы ўдзельнікаў.

Па выніках конкурсу 1 месца занялі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Кацярына Чапляева, Арцём Паляшчук і Паліна Падалінская за праект "СВАІ". Праект уяўляе сабой відэа-падкаст, галоўная мэта – стварэнне медыя пляцоўкі, якая дасць магчымасць усім студэнтам універсітэта раскрыць патэнцыял і, што важна, пашырыць камунікацыйныя сувязі паміж рознымі факультэтамі.

На другім месцы - студэнткі факультэта мастацтваў і дызайну Вераніка Кавалёва, Надзея Афонькіна, Юлія Візнер і Дыяна Наско з праектам "Студэнцкі мастацкі хакатон". Мэтай праекту з'яўляецца стварэнне студэнцкага хакатона на факультэце мастацтваў і дызайну.

– Фармат хакатона дае магчымасць праявіць студэнцкую творчасць. Ён накіраваны на развіццё праектнага мыслення студэнтаў. Дзеці ва ўмовах конкурсу могуць прадэманстраваць атрыманыя веды, абмяняцца вопытам, праверыць сваю стрэсаўстойлівасць, крэатыўнасць, - адзначаюць аўтары праекта.

Трэцяе месца заваяваў аўтарскі калектыў праекта "GRSU Tabletop Games bot", над якім працавалі студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі Ганна Аракчэева і Павел Коўш. Чат-бот - гэта праграма, якая імітуе размову з карыстальнікам на натуральнай мове, дазваляючы яму ўзаемадзейнічаць з лічбавай прыладай, як з рэальным чалавекам.