Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 31 Кастрычнік 2022 09:59

Студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у гарадскім суботніку па добраўпарадкаванні памятных гістарычных мясцін Гродна

Падчас мерапрыемства па добраўпарадкаванні горада студэнты і выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта навялі парадак на двух дзясятках пахаванняў.

28 кастрычніка купалаўцы на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Курган Славы і пахаванняў, размешчаных на могілках па вуліцы Антонава - помнікаў гісторыі, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, узяліся за добраўпарадкаванне помнікаў.

Паводле слоў Таццяны Баярчук, старшага выкладчыка кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, гэтыя аб'екты для добраўпарадкавання былі выбраны не выпадкова. У Год гістарычнай памяці важна як ніколі памятаць гісторыю, шанаваць спадчыну нашых продкаў. Дзякуючы мерапрыемствам такога кшталту мы ўносім уклад у захаванне гістарычнай памяці. Бо захоўваючы гісторыю, мы будуем будучыню.

Як адзначыў адзін з удзельнікаў акцыі студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Канстанцін Жукоўскі, такія мерапрыемствы не толькі садзейнічаюць добраўпарадкаванню горада, але і дазваляюць згуртаваць студэнтаў, нагадваюць аб важнасці беражлівых адносін да гістарычнага мінулага.

 

  • IMG_2071
  • IMG_2073
  • IMG_2079
  • IMG_2088
  • IMG_2092
  • IMG_2097