Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 24 Кастрычнік 2022 14:49

У Купалаўскім універсітэце аб'яўлены набор у школу камандзіраў і камісараў

otrjadШкола камандзіраў і камісараў студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы зноў адчыніць свае дзверы для ініцыятыўных і актыўных хлопцаў і дзяўчат. Набор ажыццяўляецца Штабам працоўных спраў і ВА ГА/РК «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта.

У праграме школы прадугледжаны тэарэтычныя і практычныя заняткі па асновах фарміравання студэнцкіх атрадаў, прававых аспектах іх дзейнасці, афармленні дакументацыі, правілах эфектыўнай камунікацыі і ўзаемадзеяння з работадаўцамі.

Таксама для працы кіраўнікам студэнцкага атрада трэба быць не толькі юрыдычна падкаваным чалавекам, але і валодаць асновамі дзелавой камунікацыі. Студэнты прымуць удзел у псіхалагічных трэнінгах і майстар-класах, навучацца планаваць работу атрада, даведаюцца аб асноўных функцыях камандзіра і камісара, асвояць правілы вядзення часопіса студэнцкага атрада, а таксама вывучаць асновы аказання першай даўрачэбнай дапамогі.

Гэта выдатная магчымасць рэалізаваць сябе ў студатрадаўскім руху!

Запісацца ў Школу могуць усе жадаючыя, для гэтага трэба да 28 кастрычніка звярнуцца ў кабінет 308 галоўнага корпуса ўніверсітэта, а таксама па спасылцы. Тэрмін запісу да 26 кастрычніка (12.00).