Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 20 Кастрычнік 2022 10:28

Студэнцкія атрады купалаўцаў працягваюць працу!

photo 2022 10 10 18 02 08Летні працоўны семестр завяршыўся, але праца студэнцкіх атрадаў не спынілася. У гэтым зацікаўлены як студэнты, так і наймальнікі.

Для работы ў восеньскім працоўным семестры сфарміраваны 4 студэнцкія атрады. Два з іх працуюць па сельскагаспадарчым профілі ў Сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве "Памежны" і на Камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве "Доцішкі".

Працягваецца супрацоўніцтва з ЗАТ "Атлант", дзе працуе вытворчы купалаўскі атрад. Дарэчы, нашыя студэнты выдатна сябе зарэкамендавалі, і на прадпрыемстве іх заўсёды рады бачыць. Купалаўцы працуюць слесарамі-зборшчыкамі, збіраюць бытавую тэхніку, выконваюць падсобныя работы на вытворчых аб'ектах Мінскага завода халадзільнікаў. А будаўнічы атрад працуе на аб'ектах ААТ "Гроднапрамбуд".

Дарэчы, гэтым летам у складзе 50 студэнцкіх працоўных атрадаў працавалі каля 700 студэнтаў нашага ўніверсітэта. Былі сфарміраваны педагагічныя, будаўнічыя, сэрвісныя, экалагічныя, вытворчыя студэнцкія атрады.

Сёлета студэнцкі педагагічны і сэрвісны атрады "Дзеці Нёмана" і "Дзеці Нёмана-1" адправіліся пакараць ВДЦ "Арляня" ў Расійскай Федэрацыі. Студэнты нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел ва Усебеларускай маладзёжнай будоўлі на аб'ектах мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Хацелася б адзначыць, што ў гэтым годзе былі адноўлены адносіны з ААТ "Малочны свет", а таксама наладжаны новыя партнёрскія сувязі з ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Па-сапраўднаму спякотным выдалася працоўнае лета на базе адпачынку «Прывал», дзе нашы студэнты працавалі аніматарамі.