Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 18 Кастрычнік 2022 14:13

Купалаўцы прынялі ўдзел у «Тыдні дабра»

На мінулым тыдні праходзіла дабрачынная акцыя "Тыдзень дабра", у рамках якой збіралі прадметы першай неабходнасці, прадукты і тавары для творчасці ў дапамогу ДУСА "Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў" у вёсцы Пышкі.

Валанцёры юрыдычнага факультэта даставілі ўсе сабраныя прадметы ў ДУСА "Гродзенскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў". Нагадаем, што акцыя была прымеркаваная да Дня сталага чалавека і аб'яднала ўдзельнікаў розных факультэтаў і структурных падраздзяленняў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Дзякуем усім, хто адгукнуўся і ўнёс свой уклад у нашу агульную добрую справу!

 

 

nedelja dobra