Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 18 Кастрычнік 2022 09:15

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася гульня “Што? Дзе? Калі?»

У Купалаўскім універсітэце прайшла другая гульня восеньскай серыі гульняў «Што? Дзе? Калі?». Больш за 30 каманд з розных факультэтаў змагаліся за галоўны прыз.

Усе каманды дастойна змагаліся за перамогу, але ў любым спаборніцтве ёсць пераможца. «Бронзу» заваявала каманда юрыдычнага факультэта «Пупсікі». Второе месца ў каманды факультэта мастацтваў і дызайну «Кацяткі ФІіДа». Перамогу атрымала каманда фізіка-тэхнічнага факультэта «Кетцалькаатль and легушчкі».

Трэцяя гульня восеньскай серыі гульняў адбудзецца 2 лістапада. Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел!

Па пытаннях звяртацца ў аддзел культурна-масавай і забаўляльнай дзейнасці: вул. Леніна, 32, каб. 1а. Тэл. 62-60-42, +375298690605.