Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 14 Кастрычнік 2022 10:57

У ГрДУ імя Янкі Купалы ўрачыста адкрылі грамадзянска-патрыятычны марафон "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!"

IMG 0662Ад імя рэктара Купалаўскага ўніверсітэта ўдзельнікаў павітаў прарэктар па выхаваўчай рабоце Васілій Сянько.

 

Васілій Васільевіч пажадаў рабятам удачы і энтузіязму на шляху да перамогі. Потым адбыўся ўрачысты парад каманд, якія з радасцю павіталі адна адну. У спаборніцтва ўступяць усе факультэты нашага ўніверсітэта і Тэхналагічны і Гуманітарны каледжы.

Марафон «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!» праводзіцца з 2015 года і з'яўляецца візітнай карткай нашага ўніверсітэта. Марафон - гэта цікавы, крэатыўны і шматгранны маладзёжны праект, які дазваляе студэнцкай моладзі ўсебакова развівацца, знаходзіць у сабе таленты і набываць новыя веды і ўменні.

Фінальныя мерапрыемствы марафону запланаваны на сакавік наступнага года. Наперадзе шмат цікавага!