Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Кастрычнік 2022 13:55

У ГрДУ імя Янкі Купалы пачаў працу навучальны семінар студэнцкага актыву "Школа лідара"

35937 0У 2022/2023 навучальным годзе ў «Школе лідара» навучаюцца студэнты ўніверсітэта і навучэнцы Тэхналагічнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта.

Прывіталі слухачоў "Школы лідара" прарэктар па выхаваўчай рабоце Васіль Сянько і начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Аксана Котава, якія адзначылі, што для развіцця і ўдасканалення лідарскіх якасцей кожнаму чалавеку неабходны веды і ўменні, з дапамогай якіх ён зможа рэалізаваць свой лідарскі патэнцыял, а "Школа лідара" падае такія магчымасці.

На першым занятку начальнік аддзела ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Таццяна Лукашэвіч расказала рабятам аб рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на прыкладзе ГрДУ імя Янкі Купалы.

Практычным завяршэннем працы "Школы лідара" стала псіхалагічная дыягностыка слухачоў, якую правялі педагогі-псіхолагі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы Вольга Кедала і Таццяна Мінько.