Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Кастрычнік 2022 10:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы працягвае працу Летняя школа беларускай мовы і культуры

photo 2022 08 08 16 01 591 жніўня ў Купалаўскім універсітэце адчыніла дзверы Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы».

Удзельнікі Летняй школы вывучаюць беларускую мову і знаёмяцца з традыцыямі і фальклорам Беларусі. Тэарэтычныя заняткі прысвечаны асаблівасцям беларускага маўлення, правапісу, граматычным катэгорыям роду, ліку і склону, вершаваным жанрам і формам у сучаснай беларускай паэзіі, фразеалогіі, а таксама безэквівалентнай лексіцы беларускай мовы.

Вандроўкі па гістарычных мясцінах Гродна і Беларусі, экскурсіі ў музеі, майстар-класы, гістарычныя квэсты - ўсё гёта пра Летнюю школа беларускай мовы.

Удзельнікі Летняй школы беларускай мовы ужо паспелі пабываць у музеі Максіма Багдановіча, на Аўгустоўскім канале, у музеі пісанкі (аг. Сапоцкін) і ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеі.

“Летняя беларуская школа - гэта ўнікальны адукацыйны праект, які дапамагае замежнікам зразумець і вывучыць беларускую мову і культуру, асаблівасці беларускага менталітэту і традыцый. Самае запамінальнае - гэта экскурсіі па маляўнічых і гістарычных мясцінах Беларусі!"- адзначыла Руслана Талсташэева, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, удзельніца Летняй школы беларускай мовы.

Летняя школа будзе дзейнічаць да 12 жніўня.                                 

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Навуковая бібліятэка і філалагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта.