Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Верасень 2022 13:41

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у "Школе медыягрупы БСА"

photo 2022 09 26 13 35 40Рэспубліканскі навучальны семінар "Школа медыягрупы БСА" прайшоў у гэтыя выхадныя на базе САК "Зялёны бор". Байцы студэнцкіх атрадаў ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да творчага інтэнсіву і правялі выхадныя за напісаннем пастоў, стварэннем крутых цік-токаў і медыяпраектаў. Школа Беларускіх студэнцкіх атрадаў ужо не першы раз збірае самых таленавітых і крэатыўных байцоў з усіх куткоў краіны.

 

Праграма трохдзённага навучання была насычанай, таму на адпачынак не было ні хвіліны. Удзельнікі школы наведалі інтэнсіў "Медыяпраекты і іх роля ў медыя прасторы", які правяла Вольга Зуёнак, дырэктар медыя-агенцтва "Натамедыя груп", медыя-трэнер. Прадстаўнікі моладзевага аб'яднання пабывалі на трэнінгах і праслухалі курс лекцый на тэму: «Інфармацыйная праца ў сацыяльных сетках і SMM-прасоўванне: ВК, Інстаграм, Тэлеграм, YouTube, Фэйсбук, TikTok. Сусветныя трэнды сацсетак».

Таксама для рабят быў падрыхтаваны і праведзены камунікатыўны інтэрактыў: гульня «Ноч трыфідаў», арганізатарам якога выступіла камандзір Рэспубліканскага штаба беларускіх студэнцкіх атрадаў Надзея Шахоўская. Традыцыйна ў беларускіх студэнцкіх атрадах дзень прынята заканчваць "спеўкай". Гэта асаблівы песенны рытуал, калі байцы ўсіх атрадаў становяцца ў круг і выконваюць усімі любімыя песні БСА.

Сваімі эмоцыямі падзялілася Валянціна Бабкова, студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі, камандзір студэнцкага педагагічнага атрада "Купалінка" імя Героя Савецкага Саюза Барыса Тарасавіча Пішчыкевіча.

- Гэта былі незабыўныя тры дні, дзякуючы якім я даведалася шмат новага, карыснага і цікавага. Мы прайшлі інтэнсіў па капірайтынгу, фота- і відэаздымцы, прасоўванні ў сацсетках. Я лічу, што ў будучыні мне спатрэбяцца гэтыя веды не толькі ў рамках нашага ўніверсітэта ці студэнцкага атрада, але і ў жыцці, – падзялілася Валянціна.