Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 23 Верасень 2022 16:13

Першы гастранамічны фестываль "БелаЕжа" прайшоў у сценах Купалаўскага ўніверсітэта

photo 2022 09 23 14 56 37У рамках Дня народнага адзінства на базе вучэбна-навукова-вытворчай лабараторыі Тэхналогіі грамадскага харчавання прайшоў першы гастранамічны фестываль "БелаЕжа".

Каманды чатырнаццаці факультэтаў нашага ўніверсітэта спаборнічалі ў кулінарных баталіях, здзіўлялі журы навыкамі сервіроўкі і прыгатаваннем страў беларускай нацыянальнай кухні. Купалаўцы прыгатавалі бабку з грыбамі, маннік, тварожныя сыркі, галубцы, слаёную салату, аладкі з кабачкоў і мясныя колцы.

Арганізатарамі гастранамічнага фестывалю выступілі студэнцкае самакіраванне факультэта біялогіі і экалогіі, сумесна з кафедрай тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання, пры падтрымцы адміністрацыі ўніверсітэта, першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» і піцэрыі «ПиццаPlay».

Вядучыя спецыялісты сваёй справы накіроўвалі і дапамагалі ўдзельнікам прытрымлівацца тэхналогіі прыгатавання страў, дзяліліся лайфхакамі, а каманды атрымлівалі гастранамічнае задавальненне ад працэсу. Самыя крэатыўныя і смелыя ідэі падачы страў былі рэалізаваны ўдзельнікамі фестывалю.

Не толькі прыгожа, але і смачна. Пераможцамі першага гастранамічнага фестывалю "БелаЕжа" сталі Ягор Казмерчук і Наталля Бойка, студэнты факультэта біялогіі і экалогіі.