Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 13 Верасень 2022 14:56

Купалаўцаў запрашаюць на ІІІ Міжнародны фестываль тэатраў лялек

photo 2022 09 08 11 03 36У рамках правядзення Міжнародных гастроляў і ІІІ Міжнароднага фестывалю тэатраў лялек “Лялькі над Нёманам” ёсць магчымасць наведаць два спектаклі па прывабнай цане.

22 верасня ў 20:00 адбудзецца пастаноўка "Сотнікаў" - спектакль Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Брэсцкі тэатр лялек".

Пра задумку «Сотнікава» Быкаў пісаў: «Перш за ўсё і галоўным чынам мяне цікавілі дзве маральныя праблемы, якія можна сфармуляваць так: «Што такое чалавек перад знішчальнай сілай бесчалавечных абставін? На што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаныя ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма? Кожны дзень трэба выбіраць: або прытрымліваешся сваіх прынцыпаў і жывеш дрэнна, а можа і ўвогуле паміраеш, або ідзеш на здзелку з сумленнем дзеля лепшых умоў або захавання жыцця. Спектакль прымушае гледача перажываць за сваіх герояў, улоўліваць шмат больш за тое, што яны кажуць, глыбока зазіраючы ў іх псіхіку і сацыяльныя вытокі іх паводзін.

23 верасня ў 20:00 купалаўцаў запрашаюць на пастаноўку "Старасвецкія памешчыкі". Дадзены спектакль пастаўлены Заслужаным калектывам Рэспублікі Беларусь "Гродзенскі абласны тэатр лялек"

Класіка сусветнай літаратуры – самая кранальная аповесць са зборніка «Міргарад» Гогаля: гісторыя састарэлых мужа і жонкі, што пяшчотна кахалі адзін аднаго. Пушкін называў гэты твор "жартаўлівай ідыліяй", якая "прымушае вас смяяцца скрозь слёзы суму і замілавання".

Для набыцця білетаў са скідкай можна звяртацца ў Гродзенскі абласны тэатр лялек па тэл. +375 (152) 55-98-15 - галоўны адміністратар тэатра (Наталля Аляксандраўна). Пры гэтым трэба абавязкова сказаць, што вы з ГрДУ імя Янкі Купалы! Кошт 8 рублёў.