Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 02 Жнівень 2022 13:50

Працоўнае лета-2022: студэнцкія педагагічныя атрады ГрДУ імя Янкі Купалы працягваюць сваю працу ў дзіцячых аздараўленчых лагерах

photo 2022 08 02 10 46 15У складзе педагагічных атрадаў у дзіцячых лагерах ужо працуюць больш за 250 студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Дзеці задзейнічаны ў рабоце з адпачывальнікамі дзіцячых аздараўленчых лагераў "Юнацтва", "Сузор'е", "Дружба", "Купалінка", "Зорка Юбілейная", "Навука", "Азёры", а таксама "Арляня" (Расійская Федэрацыя) і "Марская" хваля» (Расійская Федэрацыя).

«Асноўнай перавагай педагагічнага атрада з'яўляецца тое, што студэнт можа паспрабаваць сябе ў ролі працаўніка, і тады ён пачне разумець, што ад добрасумленнай працы кожнага ў калектыве залежыць агульны поспех. І гэтае разуменне вельмі важнае ў прафесійным і асобасным росце» - адзначыла Кацярына Мацюкевіч, студэнтка філалагічнага факультэта, камісар атрада ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Купалінка».

Студэнцкія атрады Купалаўскага ўніверсітэта працуюць у дзіцячых лагерах на працягу ўсяго лета. Увогуле, лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць: прымацоўваем фатаграфіі, каб вы прачулі гэтую атмасферу!