Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 29 Ліпень 2022 08:50

Купалаўскі ўніверсітэт прапануе летняе працаўладкаванне

photo 2022 07 28 16 16 38Запрашаем усіх жадаючых на працу ў інтэрнаты ўніверсітэта для выканання рамонтных работ на 10 працоўных дзён, з 8 па 19 жніўня. Гэта цудоўная магчымасць набыць вопыт у рамонтна-будаўнічай справе і завесці новыя знаёмствы. І, вядома, зарабіць!

Акрамя гэтага - работнікаў чакае сюрпрыз! Сярод усіх працаўладкаваных будзе праведзены конкурс, па выніках якога тры ўдзельнікі атрымаюць прызы.

Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежавана. Прыём заявак ажыццяўляецца да 1 жніўня па тэлефоне 80152397209.