Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 09 Чэрвень 2022 15:11

Купалаўцы прынялі ўдзел у абласным фестывалі-конкурсе маладзёжнай творчасці "Агонь маладзёжных талентаў"

photo 2022 06 09 09 29 33У Гродне ў парку Жылібера адбыўся абласны этап нацыянальнага фестывалю-конкурсу маладзёжнай творчасці "Агонь маладзёжных талентаў", арганізаваны Гродзенскім абласным камітэтам грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Удзел у ім прынялі прадстаўнікі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.

Удзельнікамі фестывалю сталі маладзёжныя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ва ўзросце ад 14 да 31 года ўключна. Журы конкурсу ацэньвала ўдзельнікаў па трох творчых напрамках і 13 намінацыях.

На фестывалі-конкурсе наш каледж прадставілі калектыў "Sonorum", які заняў 3 месца ў намінацыі "Беларускі хіт", Сліж Аляксандра, навучэнка 2 курса спецыяльнасці "Музычная адукацыя", якая заняла 3 месца ў намінацыі "Сусветны хіт", а таксама калектыў "Light", які заняў 1 месца ў намінацыі «Сучасная харэаграфія».

Фестываль праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для развіцця і рэалізацыі творчага і культурнага патэнцыялу моладзі, выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі.