Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Май 2022 08:44

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы стала першай віцэ-каралевай студэнцтва

9d60e57707a352586f3945c17238ba03Ірына Нарута, студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта стала першай віцэ-каралевай студэнцтва Гродзенскай вобласці.

 

Конкурс грацыі і таленту "Каралева студэнцтва" з'яўляецца адным з самых прыгожых вясновых праектаў. Мерапрыемства штогод выклікае ажыўленую цікавасць і збірае поўныя глядацкія залы. Конкурс аб'ядноўвае самых чароўных удзельніц з устаноў вышэйшай адукацыі. У абласным этапе конкурсу прынялі ўдзел дзевяць дзяўчат. Яны з'яўляюцца фіналісткамі папярэдніх этапаў.

У працы журы прыняла ўдзел пераможца леташняга конкурсу – студэнтка юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Карына Саргавіцкая.

- Не па чутках ведаю, як хвалююча прымаць удзел у конкурсе. Гэта вялікая адказнасць, бо за цябе перажывае ўніверсітэт. Патрэбны вытрымка і сабранасць, каб паказаць усё лепшае, што ўмееш. Для мяне конкурс - гэта вопыт, які дапамагае ўдасканальвацца, рухацца далей, пераадольваць цяжкасці. Мне ўдалося заняць прызавое месца ў рэспубліканскім этапе конкурсу і заваяваць тытул "Віцэ-каралева студэнцтва Саюзнай дзяржавы-2021" у Стаўрапалі. Ад усёй душы жадаю нашым фіналісткам годна выступіць на наступных этапах конкурсу, - падзялілася Карына.

Галоўны ж тытул - "Каралева студэнцтва - 2022" Гродзенскай вобласці заваявала Ганна Бушунова, студэнтка ГрДМУ.