Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 18 Красавік 2022 16:34

РУП Вучэбна-навукова-вытворчаму цэнтру «Тэхналаб» 10 гадоў!

tehnolabРУП "УНПЦ "Тэхналаб" утвораны ў красавіку 2012 года з мэтай комплекснага вырашэння праблемы па аснашчэнні вышэйшых навучальных устаноў і школ Рэспублікі Беларусь лабараторным і дэманстрацыйным абсталяваннем. За мінулыя гады "Тэхналаб" значна падрос і атрымаў статус навукова-тэхналагічнага парку.

 

У цэнтры распрацоўваюцца лабараторныя практыкумы, дэманстрацыйныя эксперыменты па фізіцы, хіміі, біялогіі, экалогіі, фізічнай культуры для школ, каледжаў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў і ўстаноў вышэйшай адукацыі. Супрацоўнікі РУП “УНПЦ “Тэхналаб” ажыццяўляюць вучэбна-метадычную, навуковую і вытворчую дзейнасць.

Уласная вытворчасць, аснашчаная сучасным абсталяваннем і кваліфікаванымі спецыялістамі, дае магчымасць распрацоўваць і тэхнічна абслугоўваць прапанаваныя да пастаўкі тавары, ажыццяўляць іх рамонт у рамках гарантыйнага і паслягарантыйнага абслугоўвання.

Курс на прырост

Як расказаў дырэктар РУП “УНПЦ “Тэхналаб” Аляксандр Васілевіч, сярод напрамкаў работы цэнтра распрацоўка і вытворчасць навучальных практыкумаў, лабараторных работ, вучэбнага абсталявання, набораў для вырашэння эксперыментальных задач для ўстаноў вышэйшай адукацыі, каледжаў, ліцэяў і школ. А таксама распрацоўка інфармацыйнага і вучэбна-метадычнага забеспячэння для лабараторных работ, практыкумаў, дэманстрацыйных эксперыментаў і выраб прыбораў, абсталявання, лабараторных установак з параметрамі заказчыка для навучальнага, навуковага і прамысловага прымянення.

– Актыўна пашыраем працу лабараторыі 3D-прататыпіравання і друку. Яе паслугамі карыстаюцца больш за дваццаць прадпрыемстваў Гродзеншчыны, і мы плануем пашыраць гэту сферу дэталёвасці. Натуральна, адзін з прыярытэтных напрамкаў - наладжванне працы з рэзідэнтамі, пошук новых партнёраў. Цяпер статус рэзідэнта Тэхнапарка Купалаўскага ўніверсітэта мае 21 інавацыйнае прадпрыемства, 9 з якіх - заснаваны супрацоўнікамі, студэнтамі і выпускнікамі ўніверсітэта, - расказаў Аляксандр Васілевіч.

Фарміраванне інавацыйнай бізнес асяроддзя

У цэлым "Тэхналаб" ставіць перад сабой нямала задач у самых розных кірунках працы. Гэта садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва ў навуковай, навукова-тэхнічнай, інавацыйнай сферах і стварэнне ўмоў для ажыццяўлення юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія з'яўляюцца рэзідэнтамі тэхнапарку, інавацыйнай дзейнасці: ад пошуку распрацоўкі да яе рэалізацыі.

- Гэтаму будзе садзейнічаць нядаўна падпісанае з ААТ "Белаграпрамбанк" пагадненне па падтрымцы стратап-руху і малога інавацыйнага прадпрымальніцтва. У сакавіку ў нас у Тэхнапарку пабывалі прадстаўнікі банка, - распавёў Аляксандр Васілевіч. - У рамках візіту яны азнаёміліся з інавацыйным, навукова-тэхнічным і вытворчым патэнцыялам універсітэта і Тэхнапарку. У час сустрэчы бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі і формы супрацоўніцтва.

Натуральна будзе ісці далейшае развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы РУП "УНПЦ "Тэхналаб" і фарміраванне на яго базе пастаянна дзеючай сістэмы інфармацыйна-маркетынгавага і кансультацыйнага суправаджэння інавацыйнага прадпрымальніцтва ў Гродзенскім рэгіёне.

- Лічым важным аказваць садзейнічанне пашырэнню інтэграцыі навукі і прамысловай вытворчасці ў Гродне і Гродзенскай вобласці для сумеснага вырашэння розных тэхналагічных задач, мадэрнізацыі і камерцыялізацыі інавацыйных распрацовак і тэхналогій, што ствараюцца ў навуковых і навучальных арганізацыях Гродзенскага рэгіёну, якія маюць значны навукова-тэхнічны патэнцыял, - падзяліўся планамі дырэктар.

Развіццю інавацыйнага бізнес асяроддзя таксама пасадзейнічае фарміраванне выставачнай экспазіцыі і прэзентацыі дасягненняў прамысловага сектара і суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу Гродзеншчыны, стварэнне сістэмы падтрымкі маладзёжнага інавацыйнага прадпрымальніцтва.

Уклад у навуку і бізнэс

За гады працы "Тэхналабу" ёсць, чым пахваліцца. Адно з топавых дасягненняў, несумненна, адчыненыя другой чаргі Навукова-тэхналагічнага парка. Таксама варта адзначыць, што дэманстрацыйнае і лабараторнае абсталяванне кабінета фізікі распрацаванае і вырабленае РУП УНПЦ пастаўлена ў 430 школ Беларусі, а лабараторнае абсталяванне для ВНУ пастаўляецца ў не толькі па нашай краіне, але і ў Польшчу, Латвію, Азербайджан, Казахстан.

- У рамках аказання дапамогі 21 установе аховы здароўя Гродзенскага рэгіёну, а таксама ўстановам немедыцынскага профілю і фізічным асобам па прафілактыцы і барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй у 2020 годзе Тэхнапаркам распрацаваны, выраблены і пастаўлены больш за 2000 адзінак розных вырабаў, прызначаных для абароны персаналу. Гэта ахоўныя экраны, траякі для апаратаў ШВЛ, мацаванні для медыцынскіх масак. Тады мы хутка зрэагавалі і дапамаглі забяспечыць рынак неабходнай прадукцыяй, пакуль прадпрыемствы горада не перабудаваліся на запыт, пастаўлены пандэміяй, - расказаў Аляксандр Васілевіч.

Наперадзе яшчэ шмат работы, але Аляксандр Васілевіч упэўнены, што ўсе пастаўленыя мэты будуць дасягнуты дзякуючы ўдаламу тандэму навукі і бізнесу.