Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Красавік 2022 14:10

Купалавец стаў прызёрам міжнароднага літаратурнага конкурсу

Студэнт 1 курса педагагічнага факультэта Мікіта Хмяльніцкі заняў 3-е месца ў намінацыі "Паэзія" ў Міжнародным літаратурным конкурсе "Пера цудоўныя творы" з вершам "Постаці". Віншуем!

І, вядома, дзелімся з вамі самім вершам:

 

Постаці Вашы ўсе ведаюць ў свеце!

Купала і Колас – Вы ў сэрцы маім,

Няма больш любімых за Вас на планеце

Паклон ад патомкаў Вам, дарагім!

Усё жыццё сваё аддалі Беларусі,

Не ацаніць уклад Ваш у яе.

Заўжды і ўсюды ганаруся

Тым, што жыву я на гэтай зямлі!

Краіна помніць Вас, і будзе помніць вечна!

Калі бяда ідзе, у той жа час

Мы ўспамінаем Вас спрадвечна.

Мы ведаем, што будзе добра ўсё ў нас!

Мы ведаем: малітвы за Радзіму

Узносіце да Бога Вы спрадвек,

Каб ён памілаваў, з'яднаў краіну,

Каб у шчасці жыў наш чалавек!

 

postaci