Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 21 Студзень 2022 12:17

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у літаратурным конкурсе імя Цёткі

tsetkaЧацвёрты абласны літаратурны конкурс імя Цёткі запрашае ўдзельнікаў! Матэрыялы прадстаўляюцца аўтарамі да 1 лютага.

Конкурс праводзіцца адзін раз на два гады па сямі намінацыях: "Паэзія", "Проза", "Дзіцячая літаратура", "Публіцыстыка і краязнаўства", "Літаратуразнаўства і крытыка", "Драматургія", "Адкрыццё года". У кожнай намінацыі можа быць вызначаны адзін пераможца. Пераможцу ўручаецца дыплом у рамцы і грашовая ўзнагарода ў памеры 100 базавых велічынь.

Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба прадставіць кароткія біяграфічныя звесткі, кантактныя дадзеныя суіскальніка (адрас, тэлефон, адрас электроннай пошты), экзэмпляр літаратурнага твора, які высоўваецца, у выглядзе рукапісу (у друкаваным і электронным выглядзе; шрыфт 14 Times New Rоman, фармат ліста А4).

У раздрукаваным выглядзе рукапіс высылаецца на паштовы адрас галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта: 230023 г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, кабінет № 115. Электронны файл рукапісу высылаецца на электронную пошту ukir@mail.grodno.by. У абодвух выпадках неабходна пазнака «На конкурс Цёткі» і ўказанне намінацыі.

Тэлефон для даведак: 8 (0152) 73-55-25.