Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 21 Снежань 2021 11:00

У Навуковай бібліятэцы ГрДУ імя Янкі Купалы пройдзе выстаўка “Скарб душы”

skarbНавуковая бібліятэка Купалаўскага ўніверсітэта запрашае на выставу «Скарб душы».

 

Асаблівасць выставы заключаецца ў тым, што экспанаты для яе падалі супрацоўнікі ўніверсітэта. Усе прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва яны стварылі сваімі рукамі. Абавязкова прыходзьце паглядзець! Магчыма, вашыя калегі адкрыюцца для вас з новага боку.

Убачыць плён творчасці купалаўцаў можна будзе з 22 снежня да 14 студзеня наступнага года. Дарэчы, у вас яшчэ ёсць магчымасць узяць удзел! Заскоквайце ў апошні вагон, запоўніўшы заяўку.